?

Log in

No account? Create an account

(no subject)

Mar. 13th, 2016 | 06:28 pm

ты думае што ўсё ведаеш
што ўмееш адчуваць кожный дотык
да сваёй скуры
думаеш што без пытанняў
распазнаеш ласкотку пяра
ці ўкус змяі
ці подых ружы
ці струмень крыві
ты думаеш што ўсё ведаеш
так смешна так ня шчыра
не справядліва
аднойчы ўдыхнуць арамат лілеі
і адчуць агіду
замест трыўмфу асалоды

Link | Leave a comment |

(no subject)

Dec. 23rd, 2015 | 09:40 pm

а што а што важнага а што а што
Перамены, такія яскравыя перамены. Людзі ўспрымаюцца па-іньшаму: балюча і шчыра. Няма падману, акуратных дзеянняў і ветлівых думак. Толькі тое, што ўсё.
Я адчуваю разгубюленнасць, я прамацваю рэальнасць, ледзь кранаюся яе і шмат часу абдумваю паслядоўнасць сваіх дзеянняў.

а што а што а што важнага а што
Перамены. Усталёўваць свае межы, не даваць самым блізкім людзям заходзіць бліжэй за. Не паглынаць пачуцці другога, не паглынацца пачуццямі другога. Атрымліваць балючы ўкол, трымаць скуру ў тонусе для наступнага.

а што а што важнага а што а што
Перамены. Любіць моцна ўсімі дрыготкімі нервовымі канечнасцямі. Любіць сумленна, без падману, са злосцю і запалам.

а што а што важнага а што
Перамены. Прымаць сябе такой, якая ёсць. Выпрацоўваць сістэму самавыхавання, навык медытацыі і хараства гадзін унутры сябе. Прыслухоўвацца да свайго дыхання, кантраляваць яго, карміць з рукі пажаданні. Насычаць свой стружань энэргетычнымі ўздзеяннямі, прымаць іх боль, шчырасць і плын у незалежнасці ад воблака камфорту. Вучыцца галадаць.

а што а што важнага а што а што
Спадзявацца на сябе, спадзявацца, што сама.

Link | Leave a comment |

Адчуваць зямлю

Oct. 31st, 2015 | 06:23 pm




Мы перасталі кранацца зямлі. Перасталі адчуваць яе, быць з ёй адзін на адзін. Нашыя ногі і асфальт, нашыя ногі і падлога, нашыя ногі і дыван. Які відавочны парадокс: абутак, як сродак кантакту з зямлёй і ён жа- галоўная перашкода. Я хутка крочу па асфальце, спяшаюся, спускаюся пад зямлю, еду ў метро, выходжу з метро, спяшаюся, падымаюся па лесвіцы, бягу па кафлі, спускаюся з лесвіцы, бягу па асфальце, спяшаюся. Абутак моцна абдымае мае ногі, каб не выпусціць і не згубіць іх у густой бясконцасці рухаў.

Як толькі ногі кранаюцца травы за горадам, абутак становіцца правадыром. Цяпер ён свой. Цяпер я рухаюся вольна і няспешна, цяпер нос паглынае паветра як корак прапускае ваду ў ваннай. Няма варыянтаў пабегу, борцікаў, брукаванак, рэяк, штучных дарог. Ёсць я і зямля. Ёсць сувязь. Як важна не губляць яе. Як неабходна важна навучыцца адчуваць зямлю праз асфальт, адчуваць зямлю пад зямлёй, адчуваць зямлю ўнутры сябе.

Link | Leave a comment {2} |

Я ляжу ў люльцы вішнёвым тытунем

Sep. 15th, 2015 | 01:17 pm


Maria Kreyn

Я ляжу ў люльцы
вішнёвым тытунем
не варушуся- прыслухоўваюся
калі ты чыркнеш запалкай
і першая іскра кране маё цела

Твае вусны цалуюць мундштук
медленна высмоктваюць
маё дыханне
я ахутваю попельнымі пальцамі
твае распаленныя шчокі
уваходжу ўнутр цябе
слізгаю па танэлі чырвонага горла
і запаўняю кожную пору тваёй скуры
я – твае вены
я – твае вантробы
я – твой чэлес
я – твая похва
я – рэлігійны экстаз
які ніколі не скончыцца
як не сканчаецца памяць
аб першай ночы кахання
ці
як не сканчаецца памяць
аб сэксуальнасці смерці

Link | Leave a comment |

пра радасць

Aug. 13th, 2015 | 05:53 pm

Мне хочацца радасці.
Сапраўднай, ружова-жоўтай. Як цацку вазьму яе на рукі, як любімую лялечку абдыму. Уся глыбіня ўсмешкі маёй пройдзе наскрозь, застанецца ўнутры яе. Мы з ёй станем- адное цэлае. Мы з ёй станем- яна.

Я плачу- не спыняюся, я плачу- мне так хораша!

Мая адсутнасць скончылася.


фота:Прага, 2013

Link | Leave a comment |

што адбылося са мною на лецішчы

Jul. 25th, 2015 | 08:25 pm



сонца медленна ды настойліва
прымала як трапезу
белы колер маёй скуры:
Ам -ружовасць на шчоках
Ам -вяснушкі на носе
Ам -сляды ад бялізны
Ам -чырвоная ўся

ў люстэрка на калідоры
няма дэлікатнасці
ды магчымасці на кампрамісы
таксама няма

Link | Leave a comment |

(no subject)

Jul. 20th, 2015 | 08:43 pm



ты фатаграфуеш мяне,
я стаю, не рухаюся, затрымліваю дыханне,
каб не згубіць яго,
калі спрацуе ўспышка,
мне важна, каб ты бачыў– унутры я белая,
мне важна, каб ты бачыў– ўнутры я, як сабака,
які радуецца незапланаванаму шпацыру
ці стаіць самотны ля дзвярэй
ці ясі з міскі тую ежу,
што ты прыгатаваў менавіта для яго,


ты фатаграфуеш мяне,
я гляжу наўпрост аб’ектыва,
бачу тваё вока, адчуваю дрыгаценне расніц,
і я не міргаю, мне важна, каб ты пабачыў–
унутры я свячуся,
мне важна каб ты пабачыў–
унутры я– сама,

на праяўленным фотаздымку
твае выразістыя выцягнутыя рукі
і белая бліскучая пляма
пасярод іх,

я дзякую табе–
у нас атрымалася!

Link | Leave a comment |

маме Сяргея

May. 24th, 2015 | 11:39 am

доктар, мне шкада яе мужа,
што слабы ляжаў на яе руцэ,
плакаў, стагнаў і клаў сваю слязу, і яна разбягалася ёй па вопратцы,
мне шкада яе мужа, доктар, ён кідаў галаву на яе лёгкае,
а я не адчувала нічога, акрамя палёгкі
на тое, што яе больш няма, што яна больш не жонка,
не сястра, не дачка і не мама,
што яна толькі птушка, што вылецела з вакна
на шырокую і блакітную панараму,
што яна свежавыжатая сляза ў храме, залацістае зерне ў яме, што яна не з намі
ёй больш няма сарака дзевяці і апошні год не чакае,
калі яму трэба сысці,

мне шкада яе мужа, доктар, ён крычыць нешта пра боль,
пра вяртанне яе дзяцінства і нарынанную любоў,
доктар, ён ня быў з ёй побач міл’ён гадоў,
ён ня быў з ёй побач ніводную з кожных хвілін,
што зжыралі яе лёгкія, як растоплены жэлацін,

доктар, мне шкада,
што ўсё яе вымучанае жыццё і спробы на шчасця па-чалавечы
памяшчаліся ў грудзі, як глыбокая яма пасярод пустэчы

Link | Leave a comment |

(no subject)

May. 23rd, 2015 | 07:38 pm



навошта была
тая сустрэча
ўнутры мяне і цябе

Link | Leave a comment |

птушкі cкінулі крылы

Apr. 6th, 2015 | 07:54 pm



птушкі cкінулі крылы
птушкі ляцяць бяскрылыя
па аблоках- уверх уніз
па нябёсах- уверх-уніз
птушкі шчаслівыя

я кранаю прастору рукамі
і мне падаюць крохкія крылы
і птушыныя позіркі зверху
назіраюць за тым што зраблю я
я нагнуся да лёгкага пер’я
і шапну ім у чулыя вусны
што бясконца і шчыра люблю іх
далікатна разрэжу пазногцем
свае мяккія цёплыя вусны
і пакіну крывю на іх вуснах
як падзяку ці як пацалунак

Link | Leave a comment |